Вядомы савецкі і расійскі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Аляксандр Колкер памёр ва ўзросце 90 гадоў, паведаміў саюз кампазітараў Санкт-Пецярбурга на сваёй старонцы ў сацсетцы «ВКонтакте».
Адзначаецца, што кампазітар памёр у Санкт-Пецярбургу 1 жніўня. Месца і час развітання пакуль не ўдакладняліся.
Аляксандр Колкер — аўтар больш чым сотні песень, у тым ліку такіх, як «Карэлія», «Стаяць дзяўчынкі», «Начны трамвай», «Туман», «Дожджык» і многіх іншых. Ён напісаў музыку да фільмаў «Труфальдзіна з Бергама», «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі», «Хроніка пікіруючага бамбавіка», «Вяселле Крэчынскага», а таксама стварыў розныя мюзіклы і аперэты. Яго песні ўвайшлі ў рэпертуар Мусліма Магамаева, Эдуарда Хіля, Іосіфа Кабзона, Маі Крысталінскай і іншых вядомых выканаўцаў.
Звязда, 2 жніўня 2023
Звязда, 2 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/17/70304
Текущая дата: 24.12.2024