Альжырскія джыхадысты апублікавалі відэа, на якім паказанае абезгалоўліваньне турыста з Францыі Эрвэ Гурдэля, які быў узяты ў закладнікі ў нядзелю.
55-гадовы Гурдэль быў выкрадзены на паўночным усходзе Альжыру, у рэгіёне Кабілія.
У аўторак групоўка «Хунд аль-Хілафа» прад`явіла Францыі ўльтыматум, запатрабаваўшы спыніць авіяўдары па Іраку цягам 24 гадзінаў.
На мінулым тыдні Францыя далучылася да ЗША ў апэрацыі супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку.
Радыё Свабода, 24 верасьня 2014
Радыё Свабода, 24 верасьня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/170/27623
Текущая дата: 26.12.2024