Белорусский портал в Казахстане

Пагадненне аб асацыяцыі Украіны і ЕС у поўным аб`ёме набудзе моц 1 лістапада



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пагадненне аб асацыяцыі Украіны і ЕС у поўным аб`ёме набудзе моц з лістапада гэтага года.

"Пасля ратыфікацыі пагадненне набывае моц. З 1 лістапада ў поўным аб`ёме. Гэта ўсе павінны разумець. Ніякіх адтэрміновак, нічога гэтага не будзе. Мы падчас перамоў атрымалі права абараняць свой рынак", — сказаў Парашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "1+1", паведамляе РІА Новости.

Вярхоўная рада Украіны і Еўрапарламент 16 верасня ратыфікавалі пагадненне аб асацыяцыі, яго ўжыванне павінна пачацца 1 лістапада 2014 года. Тым часам Расія, Украіна і ЕС дамовіліся, што імплементацыя пагаднення ў частцы стварэння зоны свабоднага гандлю будзе адкладзена да 1 студзеня 2016 года. Пакуль гэтая дамоўленасць будзе выконвацца, Расія паабяцала не ўводзіць меры для абароны сваёй эканомікі, уключаючы пошліны на тавары з Украіны. 

Сярод мэт пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС: стварэнне асацыяцыі, паступовае збліжэнне паміж Украінай і ЕС на аснове агульных каштоўнасцяў, паглыбленне эканамічных і гандлёвых адносін, узмацненне супрацоўніцтва ў сферы правасуддзя, свабоды і бяспекі. 

У прыярытэце знаходзіцца эканамічны складнік. Асаблівая ўвага надаецца палажэнню аб свабодным гандлі Украіна — ЕС (ЗСТ), якая павінна забяспечыць паступовую інтэграцыю эканомікі Украіны ва ўнутраны рынак ЕС. Частка пагаднення закранае пытанні ўстанаўлення прынцыпаў супрацоўніцтва ў шэрагу сектараў: энергетыка, прамысловая палітыка і прадпрымальніцтва, падаткаабкладанне, турызм і іншыя. Таксама вызначаюцца механізм і шляхі атрымання Украінай фінансавай дапамогі з боку ЕС. 

Усяго пагадненне налічвае больш за тысячу старонак, а па сваёй структуры складаецца з прэамбулы, сямі частак, 43 дадаткаў і трох пратаколаў. Прыярытэтнымі з`яўляюцца эканамічныя аспекты пагаднення. 

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/170/27640
Текущая дата: 26.12.2024