Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
У розных краінах праходзяць мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі і 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
, у Маскве 26 чэрвеня ў Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся круглы стол "Аперацыя Баграціён: Погляд з XXI стагоддзя". У ім удзельнічалі беларускія і расійскія гісторыкі, ветэраны ВАВ, супрацоўнікі пасольства і прадстаўнікі беларускай дыяспары Масквы і Маскоўскай вобласці. Прысутныя абмеркавалі асаблівасці арганізацыі і правядзення Беларускай стратэгічнай аперацыі, яе значэнне для зыходу вайны, асаблівасці і ролю партызанскага руху Беларусі ў яе вызваленні ад акупантаў, подзвіг абаронцаў Айчыны ў гісторыка-культурнай памяці. У межах мерапрыемства прайшла прэзентацыя кнігі "Рэспубліка-партызанка", выдадзеная пры падтрымцы Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы".
Пасольства Беларусі ў Эстоніі 26 чэрвеня правяло прыём з нагоды Дня Незалежнасці і святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі. У межах прыёму адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў вызвалення Беларусі, якія жывуць у Таліне. Ветэранам уручаны медалі "70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", салдацкія лісты-трыкутнікі з віншаваннем прэзідэнта. У ліку гасцей мерапрыемства былі кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпламатычных місій і МЗС, прадстаўнікі дзелавых колаў, дзяржаўных органаў Эстоніі, кіраўнікі і члены арганізацый беларускай дыяспары, дзеячы навукі і культуры.
26 чэрвеня прыём быў арганізаваны і Генеральным консульствам Беларусі ў Стамбуле. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва мясцовых органаў улады, бізнес-асацыяцый і культурных колаў Турцыі, а таксама кіраўнікі дыпламатычнага корпуса. Генконсул Ігар Белы ў сваім выступленні падкрэсліў высокі ўзровень двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі, адзначыў важнасць уваходжання ў сілу Пагаднення аб адмене віз, а таксама выказаў упэўненасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
У гэты ж дзень у Страсбургу прайшоў урачысты вечар, прысвечаны 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сваім выступленні прадстаўнік Місіі Беларусі пры Савеце Еўропы адзначыў значнасць даты 3 ліпеня ў гісторыі беларускага народа і акцэнтаваў увагу на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў краіне ў мэтах увекавечання гераічнага подзвігу вызваліцеляў і захавання памяці аб прынесеных ахвярах.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/174/26466
Текущая дата: 26.12.2024