Белорусский портал в Казахстане

Інспекцыйная група Беларусі праводзіць з 10 па 12 верасня інспекцыю на тэрыторыі Польшчы



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Інспекцыя праводзіцца згодна з Дамоўленасцю аб наборы дадатковых да Венскага дакумента 2011 года мер па ўмацаванню даверу і бяспекі, прынятых Беларуссю і Польшчай. Мэта інспекцыі - пацвярджэнне адсутнасці ў пэўным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі дамоўленасці.

У Мінабароны таксама паведамілі, што 12 верасня згодна з Дамоўленасцю паміж Беларуссю і Літвой аб дадатковых мерах даверу і бяспекі літоўская інспекцыйная група наведае 61 знішчальную авіяцыйную базу з мэтай ацэнкі інфармацыі, прадстаўленай Беларуссю дзяржавам - удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года адносна асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

11 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/175/23363
Текущая дата: 02.07.2024