Белорусский портал в Казахстане

КДБ Беларусі затрымаў трох замежных грамадзян з 27,5 кг гераіну



Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі спынены транзітны канал пастаўкі наркатычных сродкаў у краіны Еўрасаюза.

У ходзе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі ўстаноўлены атрымальнік грузу і выяўлена месца часовага захоўвання наркатычных сродкаў на тэрыторыі Беларусі. У час закладкі наркотыкаў у тайнік, размешчаны каля трасы Магілёў - Мсціслаўль, супрацоўнікамі КДБ і байцамі спецпадраздзялення "Альфа" затрыманы трое ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, якая складалася з грамадзян Казахстана і Расійскай Федэрацыі (абодва ўраджэнцы Чачэнскай Рэспублікі), а таксама грамадзяніна Таджыкістана.

У выніку агляду месца здарэння выяўлены і канфіскаваны поліэтыленавыя скруткі з асабліва небяспечным наркатычным сродкам - гераінам.

Паводле атрыманай інфармацыі, партыя наркотыкаў масай 27,5 кг прызначалася для далейшай рэалізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Арыенціровачны кошт канфіскаванага гераіну на чорным рынку ацэньваецца на суму больш як $3 млн.

Адносна затрыманых упраўленнем КДБ па Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК РБ. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 8 да 13 гадоў.

20 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/175/23454
Текущая дата: 02.07.2024