Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" будзе выконваць рэйсы ў Прагу штодня



З 16 верасня Нацыянальная авіякампанія "Белавія" павялічвае частату ўласных рэгулярных рэйсаў у Прагу (Чэхія) да сямі разоў на тыдзень, паведамілі у кампаніі.

Дадатковыя рэйсы будуць ажыццяўляцца ў панядзелак і пятніцу пераважна на самалётах Embraer 175.

"Нашы самалёты лятаюць у Прагу пяць разоў на тыдзень, а таксама ў нас ёсць уласны блок месцаў на рэйсах авіякампаніі-партнёра, таму можна лічыць, што і зараз выконваем рэйсы штодня. Прааналізаваўшы пасажырапаток на гэтым напрамку, мы вырашылі павялічыць частату ўласных рэйсаў. Павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязана з павышэннем попыту на авіяпералёты паміж Мінскам і Прагай у людзей, якія эканомяць час: як у прадстаўнікоў бізнес-патоку, так і ў турыстаў. Акрамя таго, чакаецца рост ліку пасажыраў, якія вандруюць цераз Мінск па сетцы маршрутаў "Белавія", — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.

Да 31 жніўня можна купіць білеты на маршрут Мінск — Прага — Мінск па спецыяльнай цане туды-назад 175 еўра, уключаючы таксы і зборы аэрапорта. Прапанова дзейнічае для рэйсаў да 31 кастрычніка 2013 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/180/22731
Текущая дата: 15.11.2024