Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня на нарадзе аб далейшых напрамках будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі.
"З`яўляючыся інструментам недапушчэння вайны, нашы Узброеныя Сілы павінны быць гатовы ў новых рэаліях да абароны суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Трэба зрабіць так, каб ніхто не падумваў размаўляць з Беларуссю з пазіцыі ваеннай сілы", - сказаў Прэзідэнт.
"Як мы і дамаўляліся раней, разглядаючы пытанні ўдасканалення Узброеных Сіл, мы заслухаем ваенных, як яны бачаць у будучыні нашу армію, якая абавязана абараняць суверэнітэт і незалежнасць краіны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што любая дзяржава выбудоўвае свае Узброеныя Сілы ў залежнасці ад таго, якая міжнародная абстаноўка, асабліва ў тым рэгіёне, у якім даводзіцца жыць і працаваць. На думку Прэзідэнта, ваенна-палітычная абстаноўка, асабліва за апошнія дзесяцігоддзі, сведчыць аб сур`ёзных змяненнях у сферы міжнародных адносін: "Іх сутнасць зводзіцца да таго, што "ўладары свету" прадаўжаюць аказваць націск на знешнюю і ўнутраную палітыку так званых непажаданых дзяржаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя механізмы, уключаючы прымяненне ўзброенай барацьбы".
Калі аб гэтым гаварыць у адносінах да Беларусі, то, на шчасце, да гэтага не дайшло і наўрад ці дойдзе, лічыць Прэзідэнт. Але, на яго думку, выкарыстоўваюцца іншыя меры ўздзеяння на Беларусь, перш за ўсё, з боку заходніх дзяржаў і блока НАТА, у тым ліку ЗША.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў апошнія дні абстаноўка ў свеце развіваецца вельмі бурна і пажаданыя дзяржавы ўжо сталі непажаданымі. "Нават да смешнага даходзіць: звергнулі ўсё, што можна было звергнуць, па арабскай дузе - на поўначы Афрыкі і на ўсходзе. Цяпер па-новаму пачынаюць звяргаць, выступаючы міратворцамі, асабліва Еўрапейскі саюз. Вы гэта самі бачыце", - падкрэсліў кіраўнік дзяравы.
Прэзідэнт лічыць, што наша армія павінна быць адэкватнай новым выклікам і пагрозам ХХІ стагоддзя. "Аднак сродкі павінны быць укладзены ў развіццё Узброеных Сіл адпаведныя рэаліям сённяшняга дня", - выказаў перакананасць Аляксандр Лукашэнка. Таму далейшыя захады па развіццю арміі павінны быць усебакова ўзважанымі і падлічанымі.
Ён таксама адзначыў, што за апошнія гады нямала зроблена па развіццю розных баявых сістэм і тэрытарыяльнай абароны, прывядзенню ў належны выгляд ваенных гарадкоў і іншых аб`ектаў інфраструктуры. "У бліжэйшы час, як я ўжо і абяцаў, і я, і іншыя адказныя за гэта зоймуцца кантролем у гэтай сферы. І якраз у гэта ўпісваюцца нашы вучэнні сумесна з Расійскай Федэрацыяй "Захад-2013", - паведаміў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што мэта сённяшняй нарады - прааналізаваць стан Узброеных Сіл, існуючыя праблемы і вызначыць шляхі іх вырашэння ў сучасных умовах.
20 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/180/22824
Текущая дата: 15.11.2024