Або 13-га чысла, асабліва калі яно прыпадае на пятніцу? Узгадаем 12 самых дзіўных забабонаў, якім падпарадкаваліся мільёны людзей у розных кутках зямнога шара.
Чаго вы баіцеся або стараецеся пазбягаць так, на ўсялякі выпадак? Чорных котак? Жанчыны з пустым вядром, няхай сабе і з-пад смецця? Расколін на асфальце?
1. Жалуды для маладосці
Забудзьцеся на проціўзроставыя крэмы. Даўным-даўно ў Брытаніі жанчыны, каб выглядаць маладзейшымі, набівалі кішэні жалудамі. Лічылася, што такім чынам дуб можа перадаць чалавеку сваё даўгалецце і пазбавіць ад хвароб.
2. Латук як вораг дэмаграфіі
У ХІХ стагоддзі англічане, якія збіраліся ў недалёкай будучыні стварыць сям`ю, выключалі са свайго рацыёну салату-латук. Яны лічылі, што ўжыванне ў ежу гэтай "стэрыльнай" расліны зніжае шанцы абзавесціся нашчадкамі.
3. Не жуй гумку ўначы
Жавальная гумка часта выратоўвае, асабліва калі наперадзе вясёлая ночка.
Аднак згодна з павер`ем, у Турцыі, той, хто жуе гумку ноччу, "насамрэч жуе плоць мерцвякоў".
4. Ніколі не дарыце пальчаткі...
...А калі дорыце, то абавязкова выпрасіце што-небудзь наўзамен, інакш і вас, і ўладальніка падарунка чакаюць вялікія непрыемнасці. З пальчаткамі наогул звязана шмат усялякіх забабонаў, большасць з іх з`явілася ў Сярэднявечча і "Галантны век" (перыяд ад пачатку кіравання Людовіка ХV да Вялікай французскай рэвалюцыі). Напрыклад, тады рыцары насілі пальчаткі дам свайго сэрца ва ўласных шлемах.
Дрэннай прыкметай лічыцца ўпусціць пальчатку, а потым падняць яе самому. Гэты забабон бярэ пачатак ад традыцыі, паводле якой дамы адмыслова "гублялі" пальчатку і чакалі, што яе падыме кандыдат у палюбоўнікі.
5. Аўдыенцыя... з казлом
Гэтая парнакапытная жывёліна ўжо тысячы гадоў асацыюецца з абжорствам, пажадлівасцю і наогул разнастайным злом. Паводле некаторых прымхаў, ён здольны "ўбіраць" няшчасці і непрыемнасці ўсіх, хто трапляецца на яго шляху. Таму перад любой важнай справай лічылася пажаданым "зрабіць візіт" якому-небудзь казлу.
6. Страсці па спадніцы
Выявілі на спадніцы здрадніцкую зморшчыну? Не хвалюйцеся, усё да лепшага. У старыя часы лічылася, што калі на вашай спадніцы з`явіўся залом, які нібыта ўтварыў своеасаблівую кішэню, то ў хуткім часе ў вас з`явіцца новы ўбор. А вось калі прыпол загарнуўся ўверх ды так і застаўся на цэлы дзень незаўважаным — жанчыне наканавана цягам года нарадзіць дзіця.
7. Анёлы лятаюць у цішыні
Гэтае мудрагелістае тлумачэнне раптоўнага маўчання ў разгар ажыўленай гутаркі абавязана сваім з`яўленнем пісьменніку Томасу Дылану. Знакамітая фраза "Ціхі анёл праляцеў" з`явілася ўпершыню ў яго рамане "Партрэт мастака ў шчанюцтве".
8. Тузін вінаградзін на ўдачу
У Новы год, калі гадзіннік б`е поўнач, не ўсе ў Іспаніі паднімаюць бакалы з шампанскім і цалуюцца — многія спехам глытаюць жменю вінаградзін. Дый за межамі традыцыйна "вінаградных" краін немалая колькасць людзей свята верыць, што з`едзеныя ў гэтыя секунды 12 вінаградзін прынясуць па месяцы шчаслівага жыцця кожная.
9. Захварэлі? Чакайце серады
Паводле гэтага павер`я, лепшы дзень для паходу да ўрача — сярэдзіна тыдня, або серада, калі эмацыйны фон як пацыентаў, так і ўрачоў найбольш стабільны і шанцаў нарвацца на грубасць менш за ўсё. Панядзелак, наадварот, лічыцца самым непрыдатным днём для сустрэчы з дактарамі. Затое ён самы ўдалы для ад`езду; а вось калі некаму выпала адправіцца ў дарогу ў суботу, той рызыкуе вярнуцца значна хутчэй, чым планаваў.
10. Дзетка ў сыры
У сярэднявечнай Англіі цяжарныя жанчыны гатавалі адмысловы сыр — які "стогне". Гэта велізарная галоўка, якая выспявала тыя ж дзевяць месяцаў, пакуль дзіця знаходзілася ў чэраве маці. Калі прыходзіў "час стагнаць" і дзіця нараджалася, сыр дзялілі паміж усімі членамі сям`і. Заставалася толькі знешняе "кола". Праз гэта кольца немаўля трэба было пранесці ў дзень хрэсьбін, каб забяспечыць малому доўгае і шчаслівае жыццё.
11. Хавайце вашы пальчыкі
Калі японец сустракае пахавальную працэсію ці праходзіць міма могілак, то хавае вялікія пальцы рук, каб зберагчы ад бяды сваіх бацькоў. Гэта звязана з тым, што ў Японіі вялікі палец даслоўна перакладаецца як "бацькоўскі палец". Лічыцца: калі яго своечасова схаваць, можна абараніць бацькоў ад заўчаснай смерці.
12. Вясельная акамянеласць
Схаваць кавалачак вясельнага торта і захоўваць яго ў якім-небудзь буфеце мінімум год (а ў ідэале — цягам усяго сямейнага жыцця) — гэтая дзіўная традыцыя павінна гарантаваць маладым доўгае і салодкае жыццё. Паводле афіцыйнай інфармацыі брытанскіх СМІ, у Букінгемскім палацы, напрыклад, дагэтуль захоўваецца кавалачак торта з вяселля каралевы Вікторыі і прынца Альберта — якое адбылося, між іншым, у 1840 годзе!
Звязда,17 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/180/22846
Текущая дата: 15.11.2024