Белорусский портал в Казахстане

Расея, Беларусь і Ўкраіна — лідэры па спажываньні гарэлкі



Тры постсавецкія краіны падзялілі «прызавыя месцы» ва ўсясьветным рэйтынгу спажыўцоў гарэлкі.

Паводле рэйтынгу, складзенага на аснове дадзеных брытанскай кампаніі International Wine & Spirit Research, першае месца надзейна захапіла Расея, у якой на аднаго жыхара (лічачы і жанчын, і дзяцей) прыпадае 13,9 літра спажытай гарэлкі. Другое месца належыць Беларусі (11,3), трэцяе — Украіне з 7,7 літра гарэлкі на жыхара ў год, чацьвёртае месца — за Польшчай (7,0), пятае — за Казахстанам (5,9), паведамляе УНІАН.

Усяго ж жыхары Зямлі ў 2012 годзе выпілі 4 млрд 440 млн літраў гарэлкі.

Акрамя таго, жыхары плянэты выпілі 1 млрд 470 млн літраў рому (лідэр — Куба: 4,9 літра на чалавека), 860 млн літраў скотчу і віскі (лідэр — Францыя: 1,9 літра на чалавека), а яшчэ — джын, тэкілу, каньяк...

Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/183/21672
Текущая дата: 27.11.2024