Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 26 чэрвеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 26 чэрвеня 2013 года.

На 26 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.740 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 11.480
Расійскі рубель — 267
Украінская грыўна — 1.073,12

Кошык валют — 2.992,18

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара ўзрос на 10 рублёў (0,11%), еўра — на 40 (0,35%), расійскага рубля — на 1,50 (0,56%), грыўны — на 1,95 (0,18%). Курс кошыка валют узрос на 10,22 рубля (0,34%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 22,78 рубля (0,76%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3135, "долар/расійскі рубель" — 32,7341, "долар/грыўна" — 8,1445.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 26 чэрвеня долар купляюць па 8.600—8.760 і прадаюць па 8.780—8.890 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 3 рублі (да 8.734), продажу — на 1 (да 8.806).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.720—8.750 пры куплі, 8.800—8.830 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/185/21814
Текущая дата: 30.12.2024