Белорусский портал в Казахстане

СМЗС СНД абмяркуе ў Ташкенце пытанні пагранічнай бяспекі і барацьбы з кіберзлачыннасцю



Пра гэта паведаміў 4 красавіка на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Савет міністраў замежных спраў СНД пройдзе 5 красавіка ў Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) пад старшынствам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Парадак дня пасяджэння ўключае абмеркаванне праектаў пагадненняў аб супрацоўніцтве пагранічных ведамстваў краін СНД адносна хуткага рэагавання на пагрозы пагранічнай бяспекі, аб узаемадзеянні дзяржаў Садружнасці ў барацьбе са злачынствамі у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі", - растлумачыў прэс-сакратар МЗС.

Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце рашэнняў па дакументах, якія датычацца ўзаемадзеяння краін СНД у галіне бяспекі і барацьбы з правапарушэннямі, спорту і турызму.

4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/187/20377
Текущая дата: 15.11.2024