Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-літоўскай мяжы затрыманыя браканьеры, якія нанеслі ўрон больш як на 64 млн. рублёў



Водны аб`ект размешчаны на беларуска-літоўскай мяжы на тэрыторыі Гродзенскага раёна.

Раніцай 22 сакавіка гродзенскія пагранічнікі і супрацоўнікі міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету падчас сумеснага рэйду па кантролі за станам пагранрэжыму і парадку ажыццяўлення рыбалоўства на возеры Груда затрымалі групу браканьераў.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, трое жыхароў Шчучынскага раёна, старэйшаму з якіх 42 гады, малодшаму — 37, рыбачылі пры дапамозе забароненых прылад. У іх сеткі і сачкі трапілі 650 рыб розных відаў — лешч, плотка, акунь. Сума ўрону склала 64,5 млн. рублёў.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па факце незаконнай здабычы рыбы ў асабліва буйным памеры.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/188/20055
Текущая дата: 27.11.2024