Белорусский портал в Казахстане

«Брыльянтавае рабаўніцтва» на $50.000.000



Узброеныя рабаўнікі захапілі дыямэнты на 50 мільёнаў даляраў у аэрапорце Брусэсэлю.

Паводле прадстаўнікоў аэрапорту і бэльгійскай пракуратуры, у панядзелак увечары злачынцы зрабілі дзірку ў агароджы вакол аэрапорту і пад’ехалі на двух машынах да самалёта, які меў адлятаць у Швэйцарыю. Узброеныя людзі ў масках забралі каштоўныя камяні з грузу самалёта і зьехалі.

Абрабаваньне адбылося за некалькі хвілінаў, без страляніны і пацярпелых. Пазьней паліцыя знайшла адну з машынаў згарэлай непадалёк ад аэрапорта.

Прэсавы сакратар Сусьветнага цэнтру дыямэнтаў у Антвэрпэне сказаў францускаму агенцтву AFP, што цяперашняе рабаўніцтва «адно з найвялікшых» у гісторыі.

Радыё Свабода, 19 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/190/19485
Текущая дата: 15.11.2024