Белорусский портал в Казахстане

Польскія знішчальнікі дазапраўляліся ў Мачулішчах падчас пералёту ў Расію



Днём 6 жніўня праз тэрыторыю Беларусі ў Расію ажыццявіла пералёт пілатажная група Войска Польскага ў складзе шасці знішчальнікаў. Баявыя самалёты, як паведамляюць сведкі, праляцелі фактычна над цэнтрам Мінска. Затым іх бачылі яшчэ і на паўднёвай ускраіне сталіцы.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, група польскіх знішчальнікаў ляцела ў РФ на святкаванне Дня ВПС, якое пройдзе 12 жніўня. На аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён), дзе знаходзіцца 50-я змяшаная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, самалёты дазапраўляліся. Менавіта гэтым тлумачыцца з`яўленне знішчальнікаў над Мінскам ў другі раз.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/199/15673
Текущая дата: 20.05.2024