Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.
Прадстаўнікі Міністэрства лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці Казахстана з рабочым візітам наведалі Беларусь, дзе азнаёміліся з работай арганізацый сістэмы Дзяржкаммаёмасці. Асноўная мэта прыезду - вывучэнне і абмен досведам у сферы геадэзіі, картаграфіі, дыстанцыйнага зандавання Зямлі і землеўпарадкавання.
Наведваючы "Белгеадэзію", казахская дэлегацыя азнаёмілася з асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства і планамі яго развіцця. Гасцям былі прадэманстраваны вынікі распрацоўкі тэхналагічнай схемы рэалізацыі геацэнтрычнай сістэмы адліку каардынат і новай сістэмы адліку нармальных вышынь у Беларусі.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім дзяржаўным прадпрыемствам "Нацыянальны цэнтр геадэзіі і прасторавай інфармацыі" і тапографа-геадэзічным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Белгеадэзія" ў галіне геадэзіі, картаграфіі і прасторавых даых. Дакумент прадугледжвае абмен досведам і рэалізацыю сумесных праектаў, удасканаленне навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу, а таксама двухбаковае навучанне профільных спецыялістаў.
У час наведвання беларускага прадпрыемства сельскагаспадарчых аэрафотагеадэзічных пошукаў прадстаўнікі замежнай дэлегацыі праявілі асаблівую цікавасць да беларускай практыкі ў галіне стварэння і апрацоўкі даных аэрафотаздымачных работ - ім была прадстаўлена падрабязная прэзентацыя, якая дэманструе перадавыя тэхналогіі і магчымасці прадпрыемства.
Як удакладнілі ў камітэце, па выніках візіту казахскай дэлегацыі ў нашу краіну Дзяржкаммаёмасці прадастаўлена праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе аптымізаваць работы па абследаванні, аднаўленні і закладцы пунктаў дзяржаўных геадэзічнай, нівелірнай і гравіметрычнай сетак.
26 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
26 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/2/75990
Текущая дата: 23.12.2024