Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, каментуючы 1 верасня журналістам у Мінску ход парламенцкай выбарчай кампаніі.
"Тое, што апазіцыя можа карыстацца піярам, — гэта ў палітыцы нармальна. Але калі ты неяк пазіцыянуеш сябе, прапаноўваеш за цябе галасаваць, паказваеш тавар тварам, паказваеш сябе народу, то трэба ісці да канца. Калі б гэта была сапраўдная апазіцыя, яна б змагалася да канца. Калі ты проста ляскаш языком, значыць, ты выконваеш чыйсці заказ або хочаш пакрасавацца нейкі час перед людзьмі", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
"Таму я часта кажу: гэта не апазіцыя. Апазіцыя будзе змагацца, змагацца за ўладу, за інтарэсы народаў або яшчэ за штосьці. Гэта пятая калона, яны дзейнічаюць у інтарэсах пэўных сіл, якія часам знаходзяцца за межамі нашай краіны. Апазіцыя будзе змагацца, пятая калона — дэстабілізоўваць абстаноўку, у тым ліку і такімі метадамі", — заявіў Лукашэнка, маючы на ўвазе заклікі прадстаўнікоў апазіцыі да байкоту выбараў.
На яго думку, калі чалавек першапачаткова не верыць у сваю перамогу на выбарах, ён не павінен вылучацца кандыдатам. "Мы ж нікога не прымушаем", — заўважыў Лукашэнка.
"Таму няма тут ніякай апазіцыйнасці, — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы дзеянні апазіцыі. — Ёсць работа — абсурдная, каб перакуліць у гэтым выпадку гэты працэс, а калі пашанціць, то і краіну. Але я часта кажу: гэтага не будзе, не атрымаецца".
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ў гэты час "вельмі далёкі" ад перадвыбарнай кампаніі. "Мне сёння не да так званай апазіцыі, не да вялікай уцягнутасці ў перадвыбарную кампанію. Ёсць людзі, якія гэтым паспяхова займаюцца. У мяне ёсць больш важныя пытанні, якія сёння павінен вырашыць. Калі яны будуць вырашаныя, тады і наша апазіцыя будзе такая, якая яна ёсць", — падкрэсліў Лукашэнка.
Нагадаем, 30 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што кандыдаты ў дэпутаты падчас перадвыбарных дэбатаў не могуць агітаваць за байкот выбараў. "Кандыдаты будуць папярэджвацца загадзя. Калі яны не зразумеюць гэтага, то могуць падставіць іншых прэтэндэнтаў, бо дэбаты могуць быць сарваныя", — сказала Ярмошына журналістам.
Паводле яе слоў, у цэлым кандыдаты могуць агітаваць за байкот, але не павінны рабіць гэта ў эфіры тэлебачання і радыё, які дзяржава ім дае бясплатна.
БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/202/16189
Текущая дата: 26.11.2024