Белорусский портал в Казахстане

Дзень памежніка ў Беларусі



У гонар Дня памежніка ў Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянкоў да абеліска Перамогі.

28 мая ў Мінску ў межах святочных мерапрыемстваў да Дня памежніка адбылася цырымонія ўскладання вянкоў да абеліска Перамогі.

У ёй узялі ўдзел кіраўнікі Дзяржпагранкамітэта, воіны-памежнікі, ветэраны пагранічных войскаў.

Паводле слоў кіраўніка ДМК Ігара Рачкоўскага, немагчыма забыць подзвіг, ажыццёўлены памежнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. "Мы мірная дзяржава, у нас мірныя межы, мы нікому не пагражаем, але калі ў кагосьці будзе жаданне на нас напасці, ён павінен ведаць, што атрымае суровы адпор, як у тыя гады", — падкрэсліў Рачкоўскі.

БелаПАН, 28 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/209/14356
Текущая дата: 26.11.2024