Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры падтрымаў антыўрадавыя выступы ў Сырыі



У відэазвароце, разьмешчаным у суботу на адным з ісламісцкіх сайтаў, ён абвінаваціў рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў антыісламскай накіраванасьці і злачынствах супраць уласнага народу.

Як паведамляе сёньня амэрыканская арганізацыя SITE, якая займаецца маніторынгам экстрэмісцкіх інтэрнэт-форумаў, аз-Завагіры пераконвае сырыйцаў не чакаць дапамогі ад Захаду, таму што калі такая дапамога будзе дадзеная, Захад усталюе ў краіне марыянэткавы рэжым. Лідэр «Аль-Каіды» заклікаў мусульманаў Турцыі, Іраку, Ярданіі і Лібану падтрымаць паўстаньне ў Сырыі.

Паводле дадзеных амэрыканскіх спэцслужбаў, аз-Завагіры, які ўзначаліў «Аль-Каіду» пасьля гібелі Ўсамы бін Ладэна, знаходзіцца ў Пакістане.

Радыё Свабода
12 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/213/12207
Текущая дата: 20.05.2024