Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Казахстана азнаёміцца з сістэмай прыстанішча ў Беларусі



1 красавіка ў Беларусь прыбудзе дэлегацыя прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Казахстана для азнаямлення з дзейнай сістэмай прыстанішча.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей беларускага МУС, візіт ініцыяваны Прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Цэнтральнай Азіі пры падтрымцы Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі.

Праграмай знаходжання прадугледжана сустрэча замежных спецыялістаў з кіраўніцтвам дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама наведванне Інстытута пагранічнай службы. Акрамя таго, у ходзе візіту члены дэлегацыі плануюць наведаць Акадэмію МУС і Міжнародны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС.

Іншаземных калег азнаёмяць з працэдурай ідэнтыфікацыі асоб, якія хадайнічаюць аб даванні абароны, і парадкам накіравання іншаземцаў, якія шукаюць прыстанішча, з органаў пагранічнай службы і органаў унутраных спраў, якія затрымліваюць такіх, у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі для правядзення працэдуры вызначэння статусу бежанца.

Таксама прадстаўнікі дэлегацыі Казахстана сустрэнуцца з кіраўніцтвам упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама і наведаюць Пункт часовага пасялення бежанцаў у абласным цэнтры, які ўваходзіць у сістэму органаў унутраных спраў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 сакаівка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/214/13149
Текущая дата: 26.11.2024