Белорусский портал в Казахстане

Украіна адновіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь не раней за 8 лютага



Пра гэта паведамілі ў ДВА "Белэнерга".

"Да 8 лютага паставак украінскай электраэнергіі не чакаецца. Аб тым, ці будуць яны адноўлены пасля гэтай даты, украінскі бок праінфармуе пазней дадаткова", — растлумачылі ў аб`яднанні.

Украіна з-за моцных маразоў у краіне прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь. У энергасістэмы Беларусі дастаткова магутнасцяў для пакрыцця патрэб спажыўцоў электраэнергіі. Такім чынам, часовае прыпыненне паставак у Беларусь украінскай электраэнергіі ніяк не паўплывае на надзейнасць энергазабеспячэння беларусаў у марозны час, запэўнілі ў "Белэнерга".

Звязда,
7 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/219/12094
Текущая дата: 26.11.2024