Белорусский портал в Казахстане

Наймагутнейшая за апошнія гады магнітная бура пачалася на Зямлі



На Зямлі пачалася адна з самых моцных магнітных бур за апошнія некалькі гадоў. Пра гэта паведамляе Інстытут прыкладной геафізікі Расгідрамета.

У цяперашні час сіла магнітнай буры па пяцібальнай шкале дасягае трэцяга ўзроўню. Гэта азначае, што на планеце могуць узнікаць значныя перашкоды ў сувязі, збоі ў энергетычных сістэмах. Таксама можа быць парушаная праца касмічных апаратаў.

У гэтым месяцы на сонцы адбыўся шэраг успышак рознага класа магутнасці, частка з якіх суправаджалася выкідамі ў бок Зямлі.

Звязда, 25 марта 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/22/68801
Текущая дата: 10.10.2024