Аэрапорт "Пулкава" (Санкт-Пецярбург) прыме ў доследную эксплуатацыю новую мадэль, якая сабрана холдынгам "БЕЛАВТОМАЗ".
Тэхніка МАЗ была прадстаўлена на IV Міжнародным транспартным фестывалі "SPbTransportFest 2023", паведамілі ў холдынгу "БЕЛАВТАМАЗ".
На гэтай выставе таксама паказалі новы электробус МАЗ-271Е01. Гэта машына пероннага тыпу, гэта значыць прызначана для падвозу пасажыраў у аэрапортах. Новы беларускі ўзор ужо вырашана прыняць у доследную эксплуатацыю ў пецярбургскім аэрапорце "Пулкава". Бакі падпісалі пагадненне аб гэтым. Пры гэтым беларуская мадэль стане першым перонным электробусам ва ўсёй Расіі.
Раней "БЕЛАВТОМАЗ" прапаноўваў іншы электробус і нават перадаваў адзін з узораў "на спробу" ў Санкт-Пецярбург, але ў лістападзе 2022 года першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў паведаміў, што ад вытворчасці той мадэлі прыйшлося адмовіцца.
Прычынай сталі санкцыі, з-за якіх вытворца не можа больш атрымліваць некаторыя камплектуючыя. Таму холдынг вырашыў распрацаваць новы "антысанкцыйны" ўзор. На МАЗ-271Е01 паставілі цягавы электрарухавік з каробкай перадач EV105 магутнасцю 180 кВт.
Чаму Пулкава
Беларусь зацікаўлена ў выхадзе на рынак Санкт-Пецярбурга, таму што там праходзіць рэформа гарадскога транспарту. Паўночная сталіца абнаўляе парк тэхнікі. Прыкладна чацвёртая частка новай тэхнікі – аўтобусы МАЗ. Акрамя таго, горад на Няве мае патрэбу і ў іншых відах тэхнікі. У тым ліку гэта камунальныя спэцмашыны.
Беларускі бок таксама зацікаўлены ў закупках вырабаў прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга. У прыватнасці, гэта камплектуючыя для вытворчасці транспарта, напрыклад, рухавікі. Сальда ўзаемнага тавараабароту, паводле даных на восень 2022 года, складалася на карысць Беларусі.
Мінск, 22 траўня 2023
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/22/69544
Текущая дата: 25.12.2024