У рэйтынгу бясьпекі захоўваньня ядзерных матэрыялаў Беларусь трапіла ў лік 33 краінаў, у якіх захоўваецца ня менш за кіляграм ядзерных матэрыялаў, прыдатных для выкарыстаньня ў ядзернай зброі.
Рэйтынг, які называецца Індэксам бясьпекі ядзерных матэрыялаў (Nuclear Materials Security Index) (http://www.ntiindex.org/results/#1-0), быў распрацаваны арганізацыяй Nuclear Threat Initiative, якая ўзьнікла 10 гадоў таму ў ЗША, ды экспэртамі часопіса The Economist.
Паводле гэтых экспэртаў, найбольшая бясьпека захоўваньня ядзерных матэрыялаў — у Аўстраліі, Вугоршчыне і Чэхіі, найменшая — у Паўночнай Карэі, Пакістане і Іране.
Беларусь у гэтым рэйтынгу паставілі на 16-е месца, разам з Аргентынай, і Італіяй.
Радыё Свабода
12 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/221/11757
Текущая дата: 26.11.2024