Белорусский портал в Казахстане

Сядзячы лад жыцця — шлях да раку



Такая выснова агучана ў даследаванні, прадстаўленым на штогадовай канферэнцыі Амерыканскага інстытута даследавання раку.

Аўтары сцвярджаюць: 92000 выпадкаў раку грудзей і кішэчніка ў год звязаны менавіта з недахопам фізічнай нагрузкі. Паводле іх падлікаў, кожная гадзіна, праведзеная на крэсле ці канапе, павінна кампенсавацца дзвюма хвілінамі фізічнай актыўнасці, піша Thе Dаіlу Mаіl.

Кіраўнік даследавання Крысцін Фрыдэнрэйх з канадскай арганізацыі Аlbеrtа Hеаlth Sеrvісеs Саnсеr Саrе адзначыў, што аналіз стану жанчын, якія перажылі менапаўзу, пацвердзіў той факт, што нават кароткія шпацыры, што здзяйсняюцца кожны дзень, дапамагаюць зменшыць узровень некаторых паказчыкаў, спалучаных з рызыкай раку, уключаючы гармоны, неўспрымальнасць інсуліну, запаленне і атлусценне".

Калі ж казаць пра рак грудзей і кішэчніка, то высокі ўзровень фізічнай актыўнасці скарачае рызыку хваробы на 25-30%. Аднак іншае даследаванне аўстралійскага Інстытута сэрца і дыябету паказала, што нават трэніроўкі не выратуюць людзей, якія вядуць сядзячы лад жыцця. Таму эксперты рэкамендуюць рабіць невялікія перапынкі — уставаць, хадзіць (выратуе нават перапынак у адну хвіліну).

Але, як паказвае статыстыка, сучасны чалавек неахвотна адрываецца ад крэсла. У дзень ён сядзіць каля 9 гадзін, абедаючы, працуючы, гледзячы тэлевізар. Так, офісныя работнікі могуць прасядзець 75% свайго працоўнага часу, а на фізічную актыўнасць выдаткаваць не больш за 30 хвілін.

Звязда
5 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/227/10354
Текущая дата: 01.06.2024