Аляксандр Лукашэнка лічыць аперацыю НАТО ў Лівіі актам вандалізму XXI стагоддзя. Аб гэтым ён заявіў 4 лістапада журналістам у ходзе наведвання Гродзенскай вобласці.
Каментуючы сітуацыю ў Лівіі і дзеянні НАТО, Лукашэнка сказаў: "Як мы можам расцэньваць? Вельмі негатыўна. Як мы можам расцэньваць дзеянні войскаў НАТО ў Лівіі? Як парушэнне мандата Савета бяспекі ААН. Я не перабольшваю гэты безгаловы і бесталковы Савет бяспекі. Я не перабольшваю іх ролю і Арганізацыі Аб`яднаных Нацый — яна ўжо ў нейкую шырму ператварылася. Глядзіце: Ірак, Афганістан, цэлая арабская дуга. Дзе гэтая ААН? Чаму не прадухілілі ўсё гэта?"
На думку Лукашэнкі, ААН і непасрэдна Савет бяспекі нават падыгралі агрэсарам. Здаецца б напісалі адно, мандат быў адзін, а ўзброеныя сілы НАТО пайшлі на парушэнне гэтага мандата", — падкрэсліў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аб парушэнні НАТО мандата ААН сёння многія заяўляюць, у тым ліку міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. "Ён адкрыта гаворыць аб тым , што гэта не прадугледжвалі, а НАТО парушыла гэты мандат. Я з ім абсалютна згодны", — заявіў Лукашэнка.
"Учынена агрэсія, забіта кіраўніцтва краіны, не толькі Муамар Кадафі, — сказаў ён. — Прытым, як забіта? Ну, застрэлілі б, у баі загінуў бы чалавек. Дык гэта ж з дапамогай спецслужбаў. Не думайце, што яго, кіраўніка дзяржавы, пацаны затрымалі. Як яго ахоўвалі, вы ведаеце. Захоп кіраўніка краіны ажыццявілі натаўскія спецпадраздзяленні. З яго здзекваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, выкручвалі і ламалі рукі, а потым закатавалі. Горш, чым фашысты ў свой час".
Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Не дай Бог, каб гэтая палітыка і гэтыя дзеянні перамаглі на нашай планеце. Бяда будзе ўсім".
Ён прывёў у прыклад падзеі ў Тунісе і Егіпце, дзе, паводле яго слоў, значна ўзмацняюцца пазіцыі радыкальных ісламістаў. "У Лівіі будзе яшчэ горш. Таму што там каласальныя запасы прыродных рэсурсаў. Туды ўжо ўсе рынуліся. Я ўжо не кажу аб тых, у каго сёння да 150 млрд. долараў лівійскіх грошай: ЗША, Італія, Францыя, Германія. Гэта краіны, якія вельмі зацікаўленыя ў тым, каб прыхапіць гэтыя багацці. Ці тое яшчэ будзе", — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Лівіі і іншых краінах арабскай дугі, дзе былі ўчыненыя рэвалюцыі, да ўлады прыходзяць не зусім пажаданыя для Захаду людзі. "А тут яны ўжо кіраваць не змогуць. За што змагаліся, на тое і напароліся. Гэта акт вандалізму XXI стагоддзя, такога быць не павінна, — сказаў Лукашэнка. — Але гэта і твар паказвае нашых так званых настаўнікаў дэмакратыі. Вам патрэбна такая дэмакратыя?"
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/232/10388
Текущая дата: 25.11.2024