Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі загадаў прадоўжыць тэрмін дзеяння ў краіне ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі на 90 сутак



Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на законапраекты, апублікаваныя на сайце Вярхоўнай рады.

"Прадоўжыць тэрмін дзеяння ваеннага становішча ва Украіне з 19 лютага 2023 года тэрмінам на 90 сутак", - адзначаецца ў адным з дакументаў. Таксама на 90 дзён з 19 лютага прадаўжаецца правядзенне ўсеагульнай мабілізацыі.

Ваеннае становішча ва Украіне ўвялі 24 лютага мінулага года, а ўсеагульную мабілізацыю - 25 лютага. Дзеянне і ваеннага становішча, і ўсеагульнай мабілізацыі не аднойчы прадаўжалі.

6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/25/68299
Текущая дата: 09.10.2024