Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі беларускага міліцэйскага спецназу пройдуць стажыроўку ў Расіі



З 15 па 25 жніўня супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП) ГУУС Мінгарвыканкама будуць праходзіць стажыроўку ў атрадзе міліцыі асобага прызначэння (АМАП) "Зубр" МУС Расіі.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, у Маскве дзесяць спецназаўцаў будуць вывучаць тактыка-спецыяльную, агнявую і фізічную падрыхтоўку. Камандзіроўка арганізавана ў межах рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Барацьба са злачыннасцю на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на перыяд 2008—2012 гадоў".

Адначасова з гэтым у другой дэкадзе жніўня на тэрыторыі Беларусі пройдуць стажыроўку супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС Расіі.

Ад першага намесніка міністра ўнутраных спраў РФ Міхаіла Сухадольскага на адрас кіраўніка МУС Беларусі Анатоля Куляшова паступіла прапанова з 2013 года разгледзець магчымасць задзейнічання ў тактыка-спецыяльных вучэннях і стажыроўках не толькі прадстаўнікоў цэнтральных апаратаў МУС, але і супрацоўнікаў спецыяльных падраздзяленняў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў абедзвюх краін. Паводле яго слоў, гэта будзе спрыяць практычнаму ўзаемадзеянню ў межах правядзення сумесных мерапрыемстваў, а таксама замацаванню тэарэтычных і практычных навыкаў па арганізацыі аператыўна-службовай (баявой) дзейнасці і службова-баявой падрыхтоўкі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/259/8677
Текущая дата: 25.11.2024