"Валюта з неба не зваліцца, яе трэба або пазычыць у кагосьці, або зарабіць", — заявіла журналістам новы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова 28 ліпеня пасля афіцыйнага прадстаўлення калектыву банка.
"А каб зарабіць, трэба займацца развіццём экспарту, скарачэннем імпарту, імпартазамяшчэннем на прадпрыемствах, — цытуе Ермакову дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Мая пазіцыя ў тым, што банкаўская сістэма павінна працаваць на развіццё эканомікі і задавальненне патрэбнасцяў насельніцтва".
У ліку найважнейшых задач, да выканання якіх павінен імкнуцца Нацбанк, Ермакова назвала ўмацаванне золатавалютных рэзерваў, фарміраванне іх у поўным неабходным аб`ёме, а таксама "стварэнне дадатковага запасу, які можна будзе пусціць у продаж на свабодны рынак".
Адказваючы на пытанні аб сітуацыі на валютным рынку, кіраўнік Нацбанка зазначыла: валюты недастаткова, каб выдаваць яе ў абменных пунктах. Аднак гэта не самая галоўная праблема, падкрэсліла Ермакова. "У многіх краінах валюта прадаецца несвабодна, але там эканоміка развіваецца і людзі жывуць. Не зусім правільна, каб у нас валюта ляжала ў кішэні. Рубля няма, хлеба не можам купіць, таму што беражом у кішэні 15-20 долараў", — сказала яна.
На думку новага кіраўніка Нацбанка, асноўныя намаганні неабходна сканцэнтраваць на тым, каб дабудаваць запланаваныя да ўводу вытворчыя аб`екты, малочна-таварныя фермы, зернесушыльныя комплексы.
Яна таксама заявіла, што банкі ідуць насустрач людзям, якім патрэбна валюта, у тым ліку на сацыяльныя расходы за мяжой. Калі раней гэтым займаўся толькі "Беларусбанк", то зараз да вырашэння такіх пытанняў падключаны і іншыя банкі, зазначыла Ермакова. "Беларусбанк" больш як два месяцы прадае на гэтыя мэты замежную валюту. Калі, да прыкладу, чалавеку патрэбны грошы на адпачынак, трэба паказаць копію білетаў, што яны сапраўды ёсць, валюту той краіны яму і прададуць", — заявіла яна. "Гэта дадатковая, можна сказаць, ручная для банкаў праца, але яны з ёй спраўляюцца", — дадала Ермакова.
Адказваючы на пытанне пра тое, ці будуць у Нацбанку глабальныя кадравыя змены з прыходам новага кіраўніка, Ермакова заявіла, што не прыхільніца такога падыходу: "Каманду Нацбанка я ведаю — яна зладжаная і нармальна працуе".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/263/8193
Текущая дата: 25.11.2024