Белорусский портал в Казахстане

Сірыя палічыла санкцыі ЕС аб`явай вайны



Міністр замежных спраў Сірыі Валід аль- Муалем заявіў, што яго ўрад разглядае санкцыі, уведзеныя супраць яго краінамі ЕС, як аб`яву вайны, паведамляе Аgеnсе Frаnсе-Рrеssе.

Што менавіта ў рамках гэтай "вайны" мае намер распачаць кіраўніцтва Сірыі, дыпламат не ўдакладніў.

Раней Еўрасаюз абвясціў санкцыі супраць шэрагу высокапастаўленых сірыйскіх чыноўнікаў, а таксама некалькіх буйных кампаній, звязаных з сірыйскім кіраўніцтвам. Рахункі гэтых людзей і кампаній у Еўропе замарожаны, а чыноўнікам і бізнэсменам забаранілі з`яўляцца на тэрыторыі ЕС. Сірыйскі міністр таксама сказаў, што Дамаск не пацерпіць ніякага вонкавага ўмяшання ва ўнутраныя справы. Ён, у прыватнасці, выключыў магчымасць усталявання над Сірыяй зоны, забароненай для палётаў, ці іншую форму замежнага ваеннага ўмяшання.

Звязда
23 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/267/7449
Текущая дата: 22.05.2024