Белорусский портал в Казахстане

Італьянскі міністар заклікаў спыніць агонь у Лібіі



Міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні заклікаў да неадкладнага спыненьня ваенных дзеяньняў у Лівіі, каб забясьпечыць дастаўку насельніцтву гуманітарнай дапамогі. Выступаючы 22 чэрвеня ў парлямэнце, Фратыні заявіў, што давер да НАТО можа пахіснуцца з-за стратаў сярод цывільнага насельніцтва ў выніку бамбаваньняў Трыпалі.

НАТО прызнала гібель цывільных жыхароў у сталіцы Лібіі ў нядзелю ў выніку авіяўдараў, нанесеных памылкова.

Сёньня міністар замежных спраў Кітаю Ян Цзэчы заявіў аб прызнаньні створанага лібійскай апазыцыяй пераходнай нацыянальнай рады ў якасьці "важнага партнэра для правядзеньня дыялёгу". Пра гэта ён паведаміў на перамовах з прадстаўніком лібійскага пераходнай рад Махмудам Джыбрылам, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Кітаі.

Радыё Свабода
22 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/268/7438
Текущая дата: 01.06.2024