Белорусский портал в Казахстане

Куды выкінуць навагоднія ёлкі, нагадалі ў ЖКГ



На жаль, жывыя ёлкі стаяць не вельмі доўга – неўзабаве пасля навагодніх свят прыходзіцца іх выкідваць. Але ўтылізаваць навагодняе дрэва трэба правільна.

Як правільна выкінуць навагоднюю ёлку, нагадалі ў ЖКГ.

Пакідаць навагодняе дрэва, якое адслужыла сваё, трэба ў вызначаных для гэтага месцах:

*на кантэйнерных пляцоўках,
*пляцоўках для збору буйнагабарытных адходаў,
*тэрыторыях, што прылягаюць да смеццепрыёмных камер шматкватэрных дамоў, дзе няма пляцовак для збору адходаў.

Вывозіць навагоднія ёлкі з такіх пляцовак будуць 15 і 22 студзеня.

У заапарку ёлкі прымуць не ва ўсіх

Некалькі гадоў таму навагоднія ёлкі ад мінчан прымаў сталічны заапарк. Галоўная ўмова – без упрыгожванняў і рэштак навагодняй мішуры. Але ад насельніцтва непатрэбныя ёлкі больш не прымаюць: у іх можа згубіцца небяспечны пластык. Да таго ж, навагоднія ёлкі ўжо адслужылі сваё ў дамах у гараджан, страцілі частку іголак, водар і становяцца нецікавымі для жывёл.

А вось ад арганізацый жывыя ёлкі мінскі заапарк гатоў прыняць з радасцю.

"Мінскі заапарк з падзякай прыме нераспрададзеныя навагоднія дрэвы з ёлачных кірмашоў (да 500 шт.). Навагоднія дрэвы будуць размешчаны ў вальерах як упрыгажэнне і для ўзбагачэння асяроддзя жывёл", - расказалі ў заапарку.

Мінск, 7 студзеня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/27/67832
Текущая дата: 09.10.2024