Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўстаноўлены квоты на вылаў рыбы ў 2023 годзе



Гэта прадугледжана загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 29 снежня нумар 337, размешчаным на афіцыйным сайце ведамства.

Квоты ўстаноўлены на здабычу рыбы ў гэтым годзе па кожным арандаваным і прадастаўленым у бязвыплатнае карыстанне рыбалоўным угоддзі. Спіс з 75 угоддзяў размешчаны ў дадатку да загаду.

Арандатарам у 2023 годзе дазволена вылавіць 861,7 т рыбы пры прамысловым рыбалоўстве і 773,2 т пры платным аматарскім рыбалоўстве.

9 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/27/67860
Текущая дата: 09.10.2024