Белорусский портал в Казахстане

ДПК: Сталі вядомыя прычыны смерці бежанца на польскай мяжы



Сталі вядомыя прычыны смерці бежанца на польскай мяжы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Паводле інфармацыі польскага боку, 7 студзеня ў польскім паграніччы знойдзены труп бежанца. Як стала вядома пазней, гэта ўрач з Йемена. Сваякі бежанца знаходзіліся разам з ім на польскім баку і распавялі, што мужчына адчуваў сябе вельмі дрэнна. З цягам часу яму станавілася горш, таму частка групы адправілася на пошукі дапамогі. Іх затрымалі польскія вайскоўцы, ім бежанцы распавялі пра здарэнне. Але замест таго, каб выратаваць чалавека і выклікаць медыкаў, яны вывезлі затрыманых на мяжу з Беларуссю.

Валанцёры ўпэўненыя, што бежанец памёр з-за бяздзейнасці польскіх вайскоўцаў. «Гэтая гісторыя ілюструе бессардэчнасць польскіх афіцэраў і сапраўдны твар праводзімай уладамі палітыкі ў адносінах да бежанцаў», — дадалі ў ведамстве.

Звязда, 16 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/27/67989
Текущая дата: 09.10.2024