Белорусский портал в Казахстане

Морква робіць людзей прывабнымі



Вучоныя правялі новае даследаванне, у выніку якога было даказана, што людзі, якія ўжываюць моркву і сліву, выглядаюць больш прывабна.

Вопыт праводзіўся ў Сент-Эндрускім і Брыстальскім універсітэтах адначасова. Пошук паказаў, што людзі з залацістым адценнем скуры выглядаюць больш здаровымі і ўспрымаюцца чалавечым вокам інакш, валодаюць большай прывабнасцю. Рэйтынг прывабнасці складалі добраахвотнікі, якія разглядалі розныя фота з незнаёмымі ім людзьмі. Высновы, якія выказвалі гэтыя людзі, і прывялі вучоных да новага адкрыцця.

Такі эфект, лічаць спецыялісты, выклікае аранжава-жоўты пігмент карацін, які змяшчаецца ў некаторай агародніне і садавіне. Спецыялісты кажуць, што адкрыццё паўплывае на лад жыцця людзей, якія захочуць уключыць у свой штодзённы рацыён больш садавіны і агародніны. А правільнае харчаванне прывядзе да агульнага аздараўлення. Згодна з даследаваннем, змяненні адбудуцца ў дастаткова кароткія тэрміны. Літаральна за два-тры месяцы чалавек можа кардынальна змяніць свой знешні выгляд у лепшы бок.

Звязда, 2 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/271/7640
Текущая дата: 24.11.2024