Белорусский портал в Казахстане

Новыя хваляваньні і ахвяры ў Емэне



У горадзе Адэн на поўдні Емэну ў пятніцу пры выбуху аўтамабіля загінулі тры вайскоўцы, яшчэ чатыры параненыя. Як паведамляе France Presse са спасылкай на прадстаўнікоў паліцыі, мэтай нападу была вайсковая база.

24 чэрвеня ў Адэне падчас сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі, якія заклікалі да адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха, загінуў адзін чалавек, некалькі былі параненыя.

Паведамляецца, што ў антыўрадавую дэманстрацыю перарасьлі хаўтуры памерлага яшчэ летась у турме 25-гадовага юнака, бацькі якога адмаўляліся яго хаваць, патрабуючы расьсьледаваньня абставінаў сьмерці. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ў турме юнака катавалі.

Радыё Свабода
24 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/272/7502
Текущая дата: 24.11.2024