Хто здольны ўжываць алкаголь без шкоды для здароўя ўласнага і навакольных, а каму нельга піць ані кропелькі — дакладна ведаюць медыкі і... астролагі.
Авен
(21 сакавіка — 20 красавіка)
Авен і ў звычайным жыцці, што называецца, "краёў не бачыць" — спачатку дзейнічае, а потым задумваецца, а ўжо калі вып`е як след — чакай непрадказальных наступстваў. Не дарэмна, відаць, прадбачлівыя астролагі раяць падвыпіўшаму Авену асабліва паклапаціцца пра свой твар, ды і пра ўсю галаву цалкам. Асабліва не рэкамендуецца людзям гэтага знака злоўжываць чырвоным віном; затое шампанскае (у разумных дозах і ў правільнай кампаніі) — самы ваш напой.
Цялец
(21 красавіка —21 мая)
П`янее павольна, але затое грунтоўна. Цялец па натуры — усё ж такі бык, які можа і бадануць, і пра гэта варта памятаць усім, хто паспрабуе зачапіць альбо паспрачацца з любой нагоды з не вельмі цвярозым Цяльцом. Лепшы спосаб нейтралізаваць гэтую рысу ягонага характару — прапанаваць заспяваць. Цяльцы аддаюць перавагу дарагім вінам і ў цэлым пераносяць алкаголь добра, адзіная праблема — лёгка могуць прастудзіцца, бо алкаголь іх моцна разаграе.
Блізняты
(22 мая — 21 чэрвеня)
Астралогія сцвярджае, што гэта знак непітушчых і язвеннікаў — праўда, датычыць гэта правіла толькі тыповых Блізнятаў, народжаных у сярэдзіне знака. Для іх, гавораць зоркі, выпіўка папросту нецікавая, бо яны амаль не п`янеюць, а гарачыні характару і ўласнай хапае. Усе астатнія Блізняты, як сапраўдныя арыстакраты, аддаюць перавагу лёгкім сухім вінам, найбольш карысны для іх мускат.
Рак
(22 чэрвеня — 21 ліпеня)
Каму неабходна пазбягаць спіртнога, дык гэта Ракам. Яны лягчэй за іншых трапляюць у алкагольную залежнасць, прычым не толькі ад моцных напояў, але і ад папулярнага сярод моладзі піва. Найлепшае выйсце для тых прадстаўнікоў знаку, хто не можа справіцца са спакусай — зрэдку песціць сябе, напрыклад, дарагім вермутам.
Леў
(23 ліпеня — 23 жніўня)
Цара звяроў пасада абавязвае — трэба заўжды сябе кантраляваць, каб з-за адной вясёлай вечарынкі не згубіць назаўжды добрую рэпутацыю. Тым больш што расплата за нецвярозыя пагулянкі для Льва будзе асабліва горкай: астролагі прагназуюць яму найцяжэйшае з усяго задыяка пахмелле. Гэтаму знаку раяць выбіраць напоі салодкія і слабенькія, а лепш яшчэ і вельмі разбаўленыя, каб захоўваць ясную галаву.
Дзева
(24 жніўня — 23 верасня)
У стасунках з алкаголем, мяркуюць астролагі, найлепшы памочнік для Дзевы — яе ўласны ўнутраны голас, альбо інтуіцыя. Калі ж ваш унутраны голас разам з вамі празмерна расслабіўся і забыўся на пачуццё меры, будзьце ўпэўненыя, што пра яго хутка нагадае ваша печань — яна ў Дзевы настолькі адчувальная, што прыме максімум пару келіхаў сухога віна, не больш.
Шалі
(24 верасня — 23 кастрычніка)
Іх вораг — няўменне адмовіць і кампанейскі характар, бо перабіраюць Шалі ў асноўным у калектыве і дзеля таго, каб падтрымаць атмасферу. Закусваць часта забываюцца ці абмяжоўваюцца некалькімі цукеркамі, таму хутка п`янеюць. Пахмелле для іх страшнае ў першую чаргу маральнымі пакутамі, але паправіць на гэты момант ужо нічога нельга. Затое варта запомніць на ўсе наступныя разы: варыянт Шаляў — невялікая колькасць маладога (не старэй за 4 гады) віна.
Скарпіён
(24 кастрычніка — 22 лістапада)
Гэтаму знаку раяць выпіваць у абдымках з месячным календаром, каб не нарабіць непапраўнай шкоды — прычым не навакольным, а сабе любімаму. Акрамя таго, папярэджваюць зоркі, для Скарпіёнаў небяспечнае сістэматычнае ўжыванне (і тым больш злоўжыванне) моцнага алкаголю: варта перабраць — і пачнуцца праблемы ў палавой сферы. Вам яно трэба?
Стралец
(23 лістапада —21 снежня)
Гэта проста гурман у сэнсе выпіўкі — алкаголь ужывае ўмела, прыгожа і з задавальненнем, асабліва калі гаворка ідзе пра моцныя і вытрыманыя віны. Але гэта не значыць, што піць можна бясконца: за задавальненне даводзіцца плаціць, бо печань і асабліва ныркі ў Стральцоў не жалезныя.
Казярог
(22 снежня — 20 студзеня)
Каму можна жыць ды радавацца, гэта Казярогам: астролагі не толькі дазваляюць, але і рэкамендуюць прадстаўнікам гэтага знаку крыху выпіць: у лячэбных мэтах — але віна, толькі віна. Арганізм у Казярогаў зроблены так хітра, што празмерна піць ім і не хочацца. Дый бессэнсоўна гэта: праблемы нікуды не знікнуць, а цёмныя фарбы, хутчэй за ўсё, згусцяцца яшчэ больш і толькі сапсуюць вам настрой.
Вадалей
(21 студзеня — 18 лютага)
Ужо сама назва знака як быццам намякае: лепш за ўсё, шаноўныя, толькі вадой і абмежавацца. Але чалавек — істота слабая, нервы часта не вытрымліваюць... Каб расслабіць іх і сябе, Вадалеям дазваляецца час ад часу выпіць крыху шампанскага ці мускатнага віна, і стрэс адступіць.
Рыбы
(19 лютага — 20 сакавіка)
Вось ужо дзе поўны набор рызыкі: і да алкаголю прызвычайваюцца хутка, і пахмелле ў іх наступае цяжкае. Але ёсць паратунак: Рыбы па сваёй прыродзе гурманы, ніколі не забываюцца не толькі на спіртное, але і на закуску, прычым абы-што есці не будуць. Што да алкаголю, яго Рыбам лепш не піць, а дэгуставаць — і не забываць правільны парадак дэгустацыі, тады прадказаныя зоркамі праблемы вас не закрануць.
Гэты погляд зорак на нас зверху ўніз, зразумела ж, хутчэй гумарыстычны, чым сур`ёзны, але ў кожным жарце толькі доля жарту, астатняе — праўда. Уздымайце задыякальныя тосты правільна і будзьце здаровыя!
8 чэрвеня 2011
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/277/7029
Текущая дата: 24.11.2024