Белорусский портал в Казахстане

Аграрыі Віцебскай вобласці намалацілі 1 млн 270 тыс. тон збожжа



Пра гэта ў праекце «Краіна кажа» на YouTube-канале БелТА рсапавяла намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

Распавядаючы пра поспехі рэгіёну ў сферы эканомікі, Анжаліка Нікіціна адзначыла, што ў гэтым годзе вельмі парадаваў ураджай.

«Мы атрымалі 1 млн 270 тыс. т збожжа. Для вобласці гэта выдатны паказчык, улічваючы, што ў нас паўночны няпросты рэгіён. Гэты ўраджай дазволіць забяспечыць нашы прылаўкі свежым хлебам, мучной прадукцыяй, крупамі. Акрамя таго, у параўнанні з мінулым годам мы сабралі ў 1,4 разы больш бульбы, а гародніны — у 1,5 разы», — агучыла дасягненні Віцебскай вобласці Анжаліка Нікіціна.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама перакананая, што гэта не толькі цалкам забяспечыць рэгіён агародніннай прадукцыяй, але і дазволіць экспартаваць яе на знешнія рынкі, у тым ліку рынак Расіі.

«Гэта кажа пра тое, што не толькі краіна забяспечыла сваю харчовую бяспеку, але і Віцебская вобласць мае пэўны рэзерв для атрымання выручкі і прыбытку нашых прадпрыемстваў», — падкрэсліла Анжаліка Нікіціна.

Звязда, 25 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/28/67629
Текущая дата: 09.10.2024