Сям`я і адвакаты Раткі Младзіча – былога камандзіра войска басьнійскіх сэрбаў, які быў арыштаваны днямі на сэрбскай тэрыторыі, сёньня падаюць апэляцыю супраць рашэнья аб яго выдачы Гааскаму трыбуналу. Сваякі і абарона сьцьвярджаюць, што стан здароўя 69-гадовага Младзіча не дазваляе яму паўстаць перад судзьдзямі ў Гаазе.
Міжнароднае правасудзьдзе абвінавачвае Младзіча ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці ў гады грамадзянскай вайны ў Босьніі.
Учора ў Бялградзе паліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў Младзіча, які быў арганізаваны сэрбскімі нацыяналістамі. Пацярпелі 36 чалавек, у асноўным паліцыянты. Затрыманыя 111 удзельнікаў мітынгу.
Радыё Свабода
30 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/280/6812
Текущая дата: 24.11.2024