Белорусский портал в Казахстане

Лібійскія паўстанцы ўзялі аэрапорт Місураты



У Лібіі паўстанцы паведамілі сёньня аб узяцьці аэрапорту гораду Місурата, які раней быў заняты войскамі Муамара Кадафі.

Дакладная колькасьць загінулых і параненых з абодвух бакоў невядомая. Узяцьце аэрапорту лічыцца важным посьпехам паўстанцаў, паколькі да гэтага часу сувязь Місураты з вонкавым сьветам ажыцьцяўлялася толькі праз марскі порт.

Сёньня ж паступілі паведамленьні аб новых авіяўдарах сіл НАТО па адміністрацыйных і вайсковых аб`ектах у лібійскай сталіцы – Трыпалі. Кіраўніцтва НАТО зноў заявіла, што мэтай удараў не зьяўляецца забойства Кадафіа. аднак у выпадку яго знаходжаньня на тым ці іншым вайсковым аб`екце лібійскі лідэр становіцца "легітымнай мэтай".

Радыё Свабода
11 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/285/6394
Текущая дата: 24.11.2024