Белорусский портал в Казахстане

Расея не далучыцца да кантактнай групы па Лібіі



Расея ня будзе далучацца да міжнароднай кантактнай групы па Лібіі. Такую заяву зрабіў расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў. Ён назваў групу нелегітымнай. У кантактную групу па Лібіі ўваходзяць прадстаўнікі краінаў НАТО – Вялікай Брытаніі, Францыі, Італіі і ЗША, а таксама Катара, Лігі арабскіх дзяржаваў і Афрыканскага зьвязу. Яе мэта – каардынацыя дзеяньняў міжнароднай супольнасьці ў зьвязку з канфліктам паміж урадавымі сіламі Лібіі і паўстанцамі.

Кіраўнік МЗС Расеі таксама заявіў пра недапушчальнасьць сілавога ўмяшаньня звонку ў Сырыі.

Лаўроў зрабіў гэтыя заявы ў Алматы, куды ён прыбыў для ўдзелу ў пасяджэньні Рады кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Радыё Свабода
13 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/285/6404
Текущая дата: 24.11.2024