Белорусский портал в Казахстане

Сэрбія заклікае ААН расьсьледаваць факты гандлю чалавечымі органамі



Міністар замежных справаў Сэрбіі Вук Ярэміч заклікаў ААН правесьці расьследаваньне абвінавачваньняў у датычнасьці косаўскіх паўстанцаў да гандлю чалавечымі органамі ў часе вайны за незалежнасьць Косава пры канцы 1990-х гадоў.

Праваахоўная місія Эўразьвязу EULEX пры канцы студзеня пачала расьсьледаваньне фактаў, выкладзеных у справаздачы адмысловага прадстаўніка Рады Эўропы Дыка Марці аб датычнасьці косаўскіх кіраўнікоў, улучна з прэм`ер-міністрам Хашымам Тачы, да злачыннай дзейнасьці.

Міністар замежных справаў Косава Энвер Хаджай заявіў у гэтым зьвязку, што ўрад Косава прызнае EULEX у якасьці прававога арбітра і прапануе ўсім бакам перадаваць любую інфармацыю ў гэтай справе пракурорам EULEX.

Радыё Свабода
13 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/285/6411
Текущая дата: 24.11.2024