Прадстаўнікі Лібіі заявілі пра гатоўнасьць выканаць рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, калі НАТО спыніць свае бамбаваньні.
Пра гэта 17 траўня паведаміў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве па выніках перамоў з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Лібіі. На думку расейскага міністра, галоўнае цяпер узгадніць тэрміны і ўмовы перамір`я. Раней у панядзелак Лаўроў абмеркаваў гэтыя пытаньні ў Маскве са спэцпрадстаўніком Генэральнага сакратара ААН па Лібіі Абдэлілам Хатыбам. У сярэдзіне лютага ў Лібіі пачаліся масавыя акцыі з патрабаваньнем сыходу лідэра краіны Муамара Кадафі. Дэманстрацыі перарасьлі ва ўзброены канфлікт.
Радыё Свабода
17 траўня 2011
Радыё Свабода
17 траўня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/285/6551
Текущая дата: 27.12.2024