Пра гэта Уладзімір Пуцін сказаў 25-га студзеня на сустрэчы з расійскімі студэнтамі ў МДУ ім. М.В.Ламаносава.
На сустрэчы студэнт Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта распавёў прэзідэнту РФ аб працы перадавой інжынернай школы гібрыдных тэхналогій, створанай сумесна з беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. У адказ Уладзімір Пуцін адзначыў, што дзякуючы намаганням Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі многае захавана ў дзевяностых і пачатку двухтысячных гадоў.
«У сферы электронікі ўзровень нядрэнны, у сферы машынабудавання. Ёсць вобласці, у якіх Беларусь займае перадавыя пазіцыі, і яна сапраўды цікавы, добры партнёр», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Звязда, 25 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/29/68133
Текущая дата: 26.12.2024