Белорусский портал в Казахстане

Лібійская апазыцыя адрынула заклік Кадафі да перамоваў



Створаная лібійскай апазыцыяй Пераходная нацыянальная рада адрынуў заклік лібійскага лідэра Муамара Кадафі да перамоваў. У заяве рады адзначаецца, што народ Лібіі ня зьвязвае сваю будучыню з рэжымам Кадафі.

У ноч на суботу лібійскі лідэр Муамар Кадафі выступіў з тэлевізійным зваротам, у якім заклікаў да спыненьня агню ўсе ўцягнутыя ў канфлікт бакі, у тым ліку паўстанцаў і сілы міжнароднай кааліцыі. Кадафі заявіў, што ягоныя войскі гатовыя спыніць агонь пры ўмове, што гэта зробяць усе уцягнутыя ў канфлікт бакі. Пры гэтым Муамар Кадафі сказаў, што не зьбіраецца адмаўляцца ад улады.

Тым часам, як заявіў на ўмовах ананімнасьці высокапастаўлены прадстаўнік Паўночнаатлянтычнага Зьвязу, войскам Кадафі неабходна спыніць агонь і выконваць перамір`е.

Камэнтуючы заклік Кадафі, прадстаўнік НАТО падкрэсьліў, што ўсяго за некалькі гадзінаў да тэлезвароту верныя Кадафі сілы абстралялі горад Місурата – апірышча паўстанцаў на захадзе краіны, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі.

Раней прадстаўнік лібійскага ўраду Муса Ібрагам абвясьціў пра забарону на марскія стасункі з горадам Місурата. Ён папярэдзіў, што караблі, якія ўвойдуць у порт, будуць зьнішчацца.

Улады Лібіі лічаць, што праз мора паўстанцам дастаўляюць зброю.

Радыё Свабода
30 красавіка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/290/6218
Текущая дата: 26.12.2024