Томаш сцвярджае, што не знайшоў той жанчыны ў рэальнасці, таму вырашыў заключыць шлюб з намаляванай.
Па словах Урыновіча, упершыню ён убачыў карціну з выявай
дзяўчыны, што несла кошык з бялізнай, у 2001 годзе ў галерэі, а затым
выкупіў яе. На працягу апошніх 10 гадоў 37-гадовы Урыновіч шукаў
натуршчыцу ці мастака.
Закаханы мужчына расказаў, што хацеў бы проста пазнаёміцца з дзяўчынай, выпіць з ёй кавы і даведацца, як ёй жывецца. Аднак пошукі не мелі поспеху, і зараз Томаш мае намер ажаніцца з карцінай. Ён сцвярджае: калі гэтага нельга зрабіць у Польшчы, ён знойдзе іншае месца і даможацца свайго. Ці быў ён калі-небудзь жанаты на рэальнай жанчыне, не паведамляецца.
Звязда
23 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/292/6072
Текущая дата: 26.12.2024