Белорусский портал в Казахстане

Памада "выявіць" сцерву і добрую жонку



Мужчыны тысячы гадоў намагаюцца зразумець жанчын. Яны робяць пэўныя высновы аб характары прадстаўніц прыгожага полу, аналізуючы абраны імі інтэр`ер пакояў, адзенне і аксесуары, якім жанчыны аддаюць перавагу, і нават манеру фарбаваць вусны.

Неверагодна, але факт: кожная жанчына "сточвае" памаду па-свойму і нават сама не ўсведамляе, што гэтым яна падсвядома выяўляе асаблівасці свайго ўнутранага свету.

На базе васьмі розных спосабаў "сточвання" памады, вучоныя стварылі цэлую класіфікацыю жаночых тыпаў характару.

1. Калі памада доўга захоўвае злёгку завостраную форму, гэта сведчыць пра тое, што яе гаспадыня — жанчына практычная, упэўненая ў сабе і ў меру кансерватыўная. Яна заўсёды ведае, чаго хоча і чаго ёй не стае.

2. Калі верх памады раўнамерна закруглены, то можна меркаваць, што яе ўладальніца — мэтанакіраваная і разважлівая асоба. Сваімі поспехамі яна абавязана працавітасці і акуратнасці. Адзінае, чаго ёй нестае, дык гэта пачуцця гумару.

3. Верх памады нявызначанай формы выдае неўраўнаважаны характар жанчыны. Любая дробязь можа вывесці яе з раўнавагі, але яна імкнецца захоўваць маску самаўпэўненасці і энергічнасці. Да большасці людзей такая жанчына адносіцца з недаверам. Яна любіць рамантыку. Прыгожыя рэчы і прынцаў на белых лімузінах.

4. Калі кончык памады завостраны як аловак, гэта часта сведчыць аб эгаізме і схільнасці да самасузірання. Такую асобу вылучае пагарда і грэбаванне меркаваннем іншых. Яна цяжка сыходзіцца з людзьмі па прычыне сваёй завышанай самаацэнкі.

5. Гаспадыня памады з плоскім верхам — аптымістка, не схільная да нуды. Дзякуючы сваёй непасрэднасці яна лёгка знаходзіць агульную мову з новымі знаёмымі, аднак часам з-за сваёй прамалінейнасці можа ненаўмысна пакрыўдзіць чалавека.

6. Форма заточанага алоўка з грыфілем, які адсутнічае, — вельмі рэдкі тып зрэзу памады. Арыгінальны і характар яе ўладальніцы. Яна — чалавек настрою, неўраўнаважаная, імклівая, лёгка мяняе захапленне на адчай. Звычайна — вясёлая і жартлівая прыгажуня, якая заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.

7. Калі памада сцёрта з аднаго боку, гэта выдае жанчыну з багатай фантазіяй. Яна дзелавітая, адказная, здольная лёгка і вытанчана выказваць свае думкі, лаяльная да недахопаў іншых, а сама яна пазбаўлена любых капрызаў.

8. Памада ў форме ссечанага конуса належыць спакойнай жанчыне з лёгкім характарам. Яна выдатна разбіраецца ў людзях, а яе адзіны сур`ёзны недахоп — схільнасць зайздросціць чужой удачы.

Падрыхтавала Іна Арэхава
Звязда
16 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/300/4508
Текущая дата: 27.11.2024