Белорусский портал в Казахстане

У Румыніі легалізавалі вядзьмарак



З новага году ў Румыніі ўнесеныя папраўкі ў працоўнае заканадаўства, якія легалізуюць вядзьмарства як прафэсію.

Гэты крок з’яўляецца часткай барацьбы з ухіленьнем ад выплаты падаткаў. Эканоміка Румыніі цяпер знаходзіцца ў стадыі рэцэсіі.

У сьпісе прафэсій, якія легалізаваныя ад 1 студзеня, урад, акрамя вядзьмарак, уключыў таксама астролягаў і спэцыялістаў па бальзамаваньню.

Радыё Свабода
3 студзеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/303/3575
Текущая дата: 23.11.2024