Сусветная арганізацыя аховы здароўя канстатуе: сёння залішняя маса цела і атлусценне выклікаюць больш праблем са здароўем, чым голад і інфекцыйныя хваробы.
Прычым, калі раней атлусценне часцей за ўсё сустракалася ў дарослых пасля 30—40 гадоў, то цяпер практычна ва ўсіх краінах свету выяўляецца ўсё больш дзяцей і падлеткаў, якія пакутуюць ад гэтай немачы. І кожныя 30 гадоў іх колькасць падвойваецца.
Свет тоўстых
Рэч нават не ў тым, што быць тоўстым нямодна або непрыгожа, што поўнага падлетка будуць дражніць і ён не будзе карыстацца папулярнасцю ў супрацьлеглага полу. Залішняя маса цела нясе рэальныя пагрозы для здароўя. Прычым у сённяшніх поўных падлеткаў развіваюцца хваробы, якія раней былі характэрныя для 50—60-гадовага ўзросту. Гэта ўдвая страшней, зазначаюць медыкі. Атлусценне лічыцца цяжкім захворваннем: яно "запускае" цэлы каскад часта невылечных немачаў. Напрыклад, у падлетка, у адрозненне ад дарослага, дыябет 2-га тыпу развіваецца імкліва і часта з ускладненнямі. З боку сардэчна-сасудзістай сістэмы поўнаму дзіцяці пагражае артэрыяльная гіпертэнзія і ранні атэрасклероз; іншая група парушэнняў — бронхалёгачныя сімптомы (апноэ, абструкцыйны сіндром). Усё часцей рэгіструюцца сур`ёзныя ўскладненні з боку нырак, печані, апорна-рухальнага апарату.
Атлусценне далёка не бяскрыўднае і для рэпрадукцыйных функцый. Тлушчавая тканка — гэта крыніца эстрагенаў, жаночых палавых гармонаў. У дзяўчынак яна стымулюе ранняе палавое выспяванне, а каля трэці хлопчыкаў з лішняй масай цела, наадварот, сутыкаюцца з затрымкай палавога развіцця. У дарослым узросце ў дзяўчат часта развіваецца полікістоз яечнікаў і як вынік — бясплоднасць. У поўных юнакоў павялічваецца ўзровень эстрагенаў, што адбіваецца на іх мужчынскім здароўі.
Многія доўгатэрміновыя наступствы дзіцячага і падлеткавага атлусцення пакуль невядомыя. Але ўжо сёння вучоныя прадракаюць "тоўстаму пакаленню" працягласць жыцця не больш за 50—55 гадоў.
Не вінавацьце гармоны і спадчыну
"Калі дзіця тоўстае — гэта, напэўна, гарманальнае", упэўненыя многія. Так, гарманальныя і генетычныя парушэнні бываюць прычынай паўнаты. Але не ім належыць пальма першынства.
Паломка аднаго гена сапраўды можа весці да таго, што дзіця пакутуе ад некантралюемага апетыту, тлумачаць медыкі. Аднак гэтыя парушэнні, названыя манагеннымі формамі атлусцення, вельмі рэдкія, і іх цяжка не заўважыць: такое дзіця з нараджэння гатова есці бесперапынна і, як правіла, трапляе пад нагляд эндакрынолага з першых месяцаў жыцця.
Аднак рызыка развіцця атлусцення — усяго толькі рызыка, а не непазбежнасць. Гэта падстава не апускаць рукі, а з самага нараджэння дзіцяці клапаціцца аб арганізацыі яго здаровага харчавання. Менавіта з нараджэння: многія даследчыкі лічаць, што сусветная эпідэмія атлусцення не выпадкова супала з павальным штучным кармленнем. Большасць падлеткаў, якія пакутуюць ад залішняй вагі, былі "штучнікамі".
У якасці першага прыкорму педыятры рэкамендуюць пюрэ з агародніны, а не кашы, асабліва калі дзіця ўжо не худзенькае.
І ўсё ж часцей за ўсё паўната мае "бытавыя" прычыны.
Сёння ўжо вызначана, што да набору лішняй вагі прыводзяць:
рэдкія, але сытныя прыёмы ежы;
адмова ад сняданку (даказана: дзеці, якія не снедаюць, пераядаюць у абед і ў вячэру);
позняя сытная вячэра;
недастатковае ўжыванне паўнавартасных бялкоў, а таксама свежай садавіны, агародніны і зяленіва;
вялікая колькасць прадуктаў, якія ўтрымліваюць скрытыя тлушчы і лёгказасваяльныя вугляводы (ласункі, фаст-фуд, чыпсы, салодкая газіроўка);
і, вядома ж, маларухомы лад жыцця.
Жыць не для таго, каб есці
Для ўсіх нас ежа — далёка не толькі задавальненне біялагічнай патрэбы. Прыём ежы заўсёды нясе псіхалагічную, эмацыйную нагрузку. Ёсць сем`і, дзе ежай замяняюць любоў: мамы і бабулі проста не ведаюць іншага спосабу выказаць сваю пяшчоту, акрамя як накарміць дзіця "да адвалу". Вось самыя распаўсюджаныя памылкі.
l За праблемай лішняй вагі часта стаяць парушэнні самых ранніх стасункаў з маці, адзначаюць медыкі. Сёння большасць педыятраў рэкамендуюць карміць груднічка па патрабаванні. Але не па першым піску! Калі мама не стараецца зразумець, пра што менавіта дзіця сігналізуе сваім плачам, а адразу прапануе яму грудзі або бутэлечку, такім чынам яна прывучае яго і ў будучыні "заядаць" стрэс, выкарыстоўваць ежу для заспакаення.
Арганізм, які расце, імкнуцца забяспечыць усім самым смачным і карысным так, што дзіця часта кормяць супраць яго жадання. Гэта недапушчальна, як і любы гвалт. Прымушаючы дзіця есці, калі яно не галоднае, яго прывучаюць не чуць сігналы ўласнага арганізма, адбіваюць у яго натуральнае адчуванне "я сыты, мне хопіць". Менавіта з такіх дзяцей вырастаюць дарослыя, якія за сталом не ўмеюць спыніцца, і ўсё жыццё гераічна змагаюцца з лішняй вагой.
Шкодна карміць і з угаворамі, адцягвальнымі манеўрамі, з "песнямі і танцамі". Усё гэта — спосабы парушыць натуральнае адчуванне голаду і сытасці, а значыць — прамы шлях да лішняй вагі (і да букета псіхалагічных праблем у дадатак).
Нарэшце, яшчэ адзін спосаб, якім бацькі прышчапляюць дзецям нездаровае стаўленне да ежы, — гэта выкарыстанне ласункаў для ўзнагароджвання і пакарання. За добрыя паводзіны мы абяцаем цукерку, за непаслухмянасць пагражаем пакінуць без салодкага — а потым дзівімся, што менавіта гэтыя напаўзабароненыя прысмакі становяцца прадметам жадобы.
Трэба ставіцца да ежы менавіта як да ежы, не нагружаючы яе дадатковым сэнсам, не выкарыстоўваючы яе як інструмент для маніпуляцый.
Калі дзіця не хоча есці прыгатаваную вамі ежу, гэта не значыць, што вы дрэнная маці або што яно вас не любіць. Гэта значыць толькі тое, што цяпер яно не галоднае.
З самага нараджэння давярайце малому і яго натуральнаму адчуванню сытасці (ні адно дзіця на свеце яшчэ не замарыла сябе голадам). Тады і яно само будзе давяраць сваім адчуванням — і не стане ў далейшым есці ад няма чаго рабіць або заядаць стрэс.
Не гуляйце ў "таварыства чыстых талерак". Выпрацаваная ў сям`і звычка даядаць усё, што ляжыць на талерцы, на 25 % павялічвае верагоднасць атлусцення. Лепш паменшыце порцыі і пры неабходнасці давайце дабаўку.
Ніколі не карміце дзіця перад тэлевізарам. Безумоўна, гэта лёгкі спосаб: мігатлівы экран гіпнатызуе, і дзіця паслухмяна разяўляе рот... набываючы звычку наядацца без жадання і без задавальнення.
Праца над памылкамі
Што рабіць, калі праблема лішняй вагі ў дзіцяці ўжо ёсць? Часта падлетак сам хоча пахудзець і гатовы для гэтага сесці на дыету. Вось гэтага нельга дапусціць ні ў якім разе. Медыкі тлумачаць: большасць агульнавядомых дыет арыентаваная на дарослых. Яны не ўлічваюць патрэб арганізма, які расце, і часта прыводзяць да парушэнняў развіцця страўнікава-кішачнага тракту, нервовай, рэпрадукцыйнай, сардэчна-сасудзістай сістэм. Акрамя таго, спробы прытрымлівацца цвёрдай дыеты даюць негатыўны досвед: выпрабаванне сілы волі часцей за ўсё заканчваецца зрывам, што толькі павялічвае псіхалагічныя праблемы. Падлетак можа страціць веру ў сваю здольнасць нешта выправіць.
Таму, усвядоміўшы праблему, вядзіце дзіця да педыятра, а ён ужо накіруе да патрэбных спецыялістаў. Дыетолаг або гастраэнтэролаг дасць рэкамендацыі па карэкцыі рацыёну. Далей — пытанне дысцыпліны ўсёй сям`і. Ніякія спецыялісты не дапамогуць, калі ў халадзільніку па-ранейшаму будуць сасіскі, каўбаса, салодкая газіроўка і г.д.
Але рацыянальнае харчаванне — толькі палова справы. Другая палова — фізічная нагрузка. Пачаць можна, напрыклад, з хады. Шмат хто лічыць, што хада — гэта несур`ёзна, але ў падлетка з лішняй вагой часта наогул няма ніякай фізічнай нагрузкі. Калі прапісаць яму дзве гадзіны хады ў дзень (хаця б у школу і са школы пешшу), гэта ўжо дасць адчувальныя вынікі. Вядома, і тут добра б падключыцца ўсёй сям`і: разам гуляць, хадзіць у басейн, катацца на роліках... Больш эфектыўны і, магчыма, прывабны для падлетка варыянт — запісаць яго ў добры фітнэс-клуб, дзе ёсць спецыяльныя дзіцячыя праграмы.
Аднак ні карэкцыя рацыёну, ні фізічная актыўнасць не дапамогуць, калі дзіця не будзе адчуваць вашага безумоўнага прыняцця. Лішняя вага — гэта праблема, якую трэба вырашаць, але ў дзіцяці не павінна ўзнікаць сумнення, што бацькі любяць яго любым.
І эндакрынолагі, і дыетолагі рэкамендуюць падыходзіць да праблемы лішняй вагі комплексна, далучаючы да работы псіхолага або псіхатэрапеўта. Часта псіхалагічная дапамога патрэбная ўсёй сям`і, таму што менавіта бацькі транслююць дзіцяці ўласныя нездаровыя стэрэатыпы. У любым выпадку праблема вырашальная, галоўнае — узяцца за яе.
Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
МАДЭЛЬ ТАЛЕРКІ
Здаровае харчаванне — зусім не абавязкова сумныя падлікі бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Дастаткова есці па "мадэлі талеркі". Кожная талерка, якую вы прапануеце дзіцяці, павінна дзяліцца на чатыры часткі.
Палову запаўняем свежай або адварной гароднінай (акрамя бульбы), прычым сумленна: без дзёртага сыру, маянэзу і іншых тлустых падлівак і заправак.
На чвэрць талеркі кладзём бялковыя прадукты — нятлустае мяса, рыбу, яйкі, тварог, бабовыя.
Астатняя чвэрць — складаныя вугляводы: крупы, бульба, рыс, макарона (таксама без каларыйных падлівак і маянэзу).
27 лiпеня 2010 года
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/309/1467
Текущая дата: 23.12.2024