Далёкаўсходні рэгіён актыўна закупляе беларускія прадукты харчавання і тэхніку, а таксама забяспечвае марскі транзіт грузаў.
Агульны тавараабарот Беларусі і Прымор’я за тры гады вырас у 3,5 разы, паведаміў губернатар Прыморскага края РФ Алег Кажамяка на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Добра пайшлі прадукты харчавання беларускія. Там рост у нас з 2019 па 2021 гады ў восем разоў. Гэта значыць, мы выйшлі на 1 млрд (расійскіх рублёў). І зараз выходзім у 2022 годзе на 2 млрд – гэта ў 16 разоў за тры гады. Прымарчане рассмакавалі беларускую прадукцыю", - сказаў губернатар.
Па агульным тавараабароце ў 2021 годзе сума была 4,5 млрд расійскіх рублёў (180 млн беларускіх), а па выніках гэтага года чакаецца 6 млрд (240 млн беларускіх).
Кажамяка дадаў, што Прымор’е актыўна купляе і беларускую тэхніку. З пачатку года набылі больш за сотню адзінак, у тым ліку больш за два дзесяткі машын БелАЗ. Ствараецца сервісны цэнтр, дзе можна будзе абслугоўваць тэхніку з Беларусі.
Таксама праз порт Уладзівастока ідуць грузы, у тым ліку, у інтарэсах беларускіх кампаній. Напрыклад, сярод заказчыкаў СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое вырабляе аўтамабілі Geely.
Губернатар Прымор’я Алег Кажамяка – адзін з самых актыўных кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў па супрацоўніцтве з Беларуссю. Сённяшні візіт у Беларусь ужо трэці па ліку ў 2022 годзе.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/31/67265
Текущая дата: 19.11.2024